У Вільні прайшла акцыя за адмену візавага рэжыму

Вечарам 12 траўня ў Вільні на плошчы перад чыгуначным вакзалам прайшла акцыя, якую правялі актывісты недзяржаўных арганізацый BelarusWatch і StudAlliance у межах грамадзянскай кампаніі «Без візы!», накіраванай на адмену візавага рэжыму з Беларуссю.

Фота:БелаПАН

 

Антывізавыя выходныя ў Вільні

Паведамляем Вам, што запланаваная сення сустрэча з украінскай эксперткай па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірынай Сушко не адбудзецца праз адмену рэйсаў лектара. Просім Вашага разумення і прабачэння за нязручнасці!

Адразу тры вялікія падзеі, прысвечаныя існаванню візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрапейскім звязам, адбудуцца на выходных у Вільні. 11 траўня пройдзе адкрытая лекцыя ўкраінскага эксперта, прысвечаная візаваму пытанню. На наступны дзень запланаванае адкрыццё антывізавай інсталяцыі і канцэрт літоўскай зоркі беларускага паходжання.

Арганізацыя Belarus Watch і грамадзянская кампанія "У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!" запрашае на публічную лекцыю ўкраінскай эксперткі па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірыны Сушко ў Вільні

 

Арганізацыя Belarus Watch і грамадзянская кампанія "У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!" запрашае на публічную лекцыю ўкраінскай эксперткі па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірыны Сушко ў Вільні.

Лекцыя адбудзецца 11 мая, у пятніцу, а 14.00, у Беларускім Доме правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Latako g. 3).

Беларусь і ЗША узаемна павялічылі консульскія зборы за афармленне віз

http://telegraf.by/img2/newsmain/2011-01/z5fff_w465h262.jpgУ канцы мінулага тыдня павялічыліся памеры збораў, што спаганяюцца з беларускіх грамадзян за выдачу віз у консульскіх установах ЗША. Аналагічна змяніўся кошт беларускіх ўязных віз для амерыканскіх грамадзян. З 13 красавіка 2012 г. кошт турыстычных, а таксама некаторых іншых тыпаў віз, неабходных для ўезду ў ЗША, павялічыўся са 140 да 160 даляраў. Беларускае МЗС у сваю чаргу таксама павялічыла для амерыканцаў памер консульскага збору за афармленне транзітных (тып B) і аднакратных ўязных віз з тэрмінам знаходжання ў краіне да 90 дзён (тып C) са 131 да 160 даляраў ЗША.

Больш за ўсё турыстаў у Літву прыязджаюць з Беларусі

http://litva-tour.eu/pic/prod/prod_info_3_103.jpg

Больш за ўсё турыстаў у Літву прыязджаюць з Беларусі, паведаміла журналістам дырэктар дзяржаўнага дэпартамента па турызме пры Міністэрстве гаспадаркі Літвы Раймонда Бальнэнэ. Так у 2011 годзе Літву наведалі 368 тыс. беларускіх турыстаў, што на 26% болей за 2010 год. Згодна статыстыцы, беларусы складаюць 21% ад усіх гасцей Літвы. Дарэчы, Беларусь упершыню стала лідэрам, пакінуўшы за спінай Расію, Германію, Польшчу і Латвію. У сярэднім беларускі турыст застаецца ў Літве на 3 з паловай ночы.

МЗС плануе часткова адмяніць выдачу віз у Нацыянальным аэрапорце "Мінск"

Міністэрства замежных спраў прапануе чарговы раз змяніць візавыя правілы Беларусі і адмяніць выдачу віз у аэрапорце для грамадзян замежных краін, дзе працуюць беларускія консульствы. Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму, а таксама Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТА) сталіся пакуль што адзінымі праціўнікамі запланаваных новаўвядзенняў.

Камісар Фюле: Мы хочам, каб беларусы менш плацілі за візы

http://static1.pik.tv/photo/653x367/30806.jpgЕўракамісар Штэфан Фюле распавёў Еўрарадыё пра новы “Дыялог”, пра спрашчэнне візавага рэжыму і пра тое, як беларусы могуць паўплываць на Брусель.

Ці рэальна спрасціць візавы рэжым?

http://arche.by/get_img?ImageId=9946Савет ЕС вінаваціць у зацягванні часу Беларусь, але нашы ўлады кажуць, што не ўсё так проста.

Грамадскай кааліцыя “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” да Аджубаліса з просьбай палегчыць візавы

Шаноўны Cпадар міністр,

Звяртаемся да Вас з прапановай і заклікам прадпрымаць далейшыя крокі па прасоўванні міжчалавечых адносінаў і спрашчэнні кантактаў паміж нашымі краінамі – Літвой і Беларуссю.
Мы вельмі станоўча ацэньваем заявы літоўскіх афіцыйных асобаў аб адкрытасці Літвы для беларусаў, а таксама скасаванне платы за літоўскія нацыянальныя візы, хоць гэта тычыцца толькі даволі вузкай катэгорыі беларускіх грамадзянаў.
Тым не меней, гэтага недастаткова для таго, каб дасягнуць якасна новага ўзроўню дачыненняў паміж грамадзянамі Беларусі і Літвы, якія, на нашую думку, могуць стацца надзвычай важным чыннікам уплыву на сітуацыю ў сённяшняй Беларусі і яе змянення ў бок дэмакратычных пераўтварэнняў.

Польшча працягне выдаваць візы беларусам, Літва пакуль не каментуе візавыя пытанні

http://v6.cache2.c.bigcache.googleapis.com/static.panoramio.com/photos/original/22418556.jpg?redirect_counter=1«Выезд пасла (Лешэка Шарэпкі) не паўплывае на працу консульскага аддзела пасольства ў Мінску і генеральных консульстваў у Гродне і Брэсце», — заявіў агенцтву «Інтэрфакс Захад» дарадца прадстаўніцтва Польшчы Павел Марчук.

Syndicate content